День матери
13.10.202312 і 13 кастрычніка ў нашай дашкольнай установе, у сярэдніх і старшых групах прайшло музычнае мерапрыемства для матуль да Дня маці. Педагогі з дзецьмі, напярэдадні, вельмі рыхтаваліся.
У сярэдняй групе №2 дзеткі танцавалі для матуль, праспявалі песню пра іх пяшчотныя рукі, затым разам пагулялі ў гульню "Прыгатуем суп і кампот". Напрыканцы выхаванцы ўручылі сваім мамам падарункі, якія майстравалі самі з дапамогай выхавацеля Алесі Міхайлаўны
У сярэдняй групе №3 матулі не змаглі прыйсці на мерапрыемства, але дзеці павесяліліся самі для сябе. А вось падарункі, змайстраваныя разам з выхавацелем Аннай Алегаўнай, яны ўручылі вечарам
Што тычыцца старшых груп, то тут падрыхтоўка была большая. Вось, напрыклад, які беларускі народны танец вывучылі дзеці разам з музычным кіраўніком Аленай Фёдараўнай
Затым гэты танец прапанававалі паўтарыць разам з бацькамі. Аказваецца, матулі і нават адзін тата вельмі добра танцуюць народныя танцы!)
Яшчэ бацькі разам з дзецьмі адгадвалі загадкі на беларускай мове
Але самы кранальны аказаўся музычны нумар - "Танец буслікаў". Усе бацькі засталіся пад уражаннем. Упэўнена, что і самі дзеці засталіся сабой задаволеныя.
У працэсе падрыхтоўкі да музычнага мерапрыемства, выхавальнікі майстравалі падарункі для фотавернісажа "Пад маміным крылом"
Такое ж мерапрыемства адбылося і ў старшай групе №1. Іх падрыхтоўка таксама не засталася незаўважная
Самые маленькие наши воспитанники тоже подготовили подарки мамам